асуджаны 1,5 года калоніі паводле арт. 339 КК за надпісы на доме ў Брэсце, вызвалены 21 кастрычніка 2022 г. з шклоўскай калоніі № 17
1. Гэта фота рабілася ў горадзе Шклоў, калі мы толькі прыехалі ў калонію.
2. Гэта было на "каранціне". Калі мы запоўнілі ўсе дакументы, дзе паказвалі вагу, рост, артыкулы, праз пару дзён нас пачалі фатаграфаваць. Гэта было не ў нейкім грубым тоне — усё было спакойна. Па-хуткаму рабілі гэтыя фатаграфіі. Фатаграфаваў чалавек у цывільным. Ён там працаваў фатографам.
3. Калі я гляджу на гэтае фота, то прыходзяць проста ўспаміны: не цяжкія, але і не вельмі класныя ў плане самой турмы.
4. Фота будзе ў мяне ляжаць, бо гэта дакумент. Гэта доказ майго зняволення. Выкідаць яго дакладна не збіраюся, але і ўспамінаць пра яго асабліва не буду.
Гісторыя пераследу
CC-BY 4.0 Human Rights Center "Viasna"