асуджана па "справе цюкоў" да 1 года калоніі паводле арт. 339 КК, вызвалена 10 траўня 2022 г. з гомельскай калоніі № 4
1. Фатаграфавалі на дакументы ў калоніі № 4.
2. Не папярэджваючы, куды вядуць, наш атрад павялі да актавай залы. Нас заводзілі па некалькі чалавек фатаграфаваць на дакументы. На галаве заўсёды павінна быць хустка, але я зняла яе. Натуральна, з сабой расчоскі не было, таму як рукамі прыгладзіла валасы, так і атрымалася на фота. Фатаграфавалі дзве зняволеныя. Пры гэтым прысутнічала наглядчыца.
3. Проста ўспамінаю турму... Мы ўвогуле часта ўзгадваем турму.
4. Абавязкова буду захоўваць, як пацверджанне рэпрэсій супраць мяне і простага народа ў Беларусі. Гэтая даведка для мяне, як важная ўзнагарода за стойкасць і нязломнасць. Гэта як медаль за барацьбу на баку праўды і справядлівасці. І не важна, што там у мяне не было магчымасці перад фатаграфаваннем прывесці сябе ў парадак, элементарна расчасацца, не кажучы аб касметыцы.
Гісторыя пераследу
CC-BY 4.0 Human Rights Center "Viasna"