асуджана па "справе карагодаў" да 1,5 года "хіміі" паводле арт. 342 КК, вызвалена 25 студзеня 2023 г. з гродненскай ПУАТ № 25
1. Гэта фота з пасведчання асуджанай па палітычнай справе беларускі і з даведкі аб вызваленні пасля адбытага тэрміну зняволення.
2. Фота рабілася ў кабінеце аператыўнага супрацоўніка папраўчай установы № 25 г. Гродна па вул. Леніна, 12А. Жанчына-міліцыянтка загадала стаць каля белай сцяны і яна сфатаграфавала. За дзвярамі стаяў дзяжурны назіральнік.
3. Пачуцці былі жудасныя, нават і цяпер: жах, непрыняцце насілля і псіхічны пратэст супраць бязмежжа ў краіне.
4. Гэтыя паперы — доказ, як выглядаюць правы чалавека ў Беларусі. Зберагаю іх з адной мэтай — доказу ў чаканні грамадскага і міжнароднага суда над дыктатарам Лукашэнкам і карнікамі беларусаў.
Гісторыя пераследу
CC-BY 4.0 Human Rights Center "Viasna"