асуджаны па "справе цюкоў" да 1 года калоніі паводле арт. 339 КК, вызвалены 16 траўня 2022 г. з магілёўскай турмы № 4
1. Гэта спраўка майго вызвалення з турмы, але я лічу, што не павінен быць пакараным.
2. Нас падвялі у падвальным памяшканні да дзвярэй, усіх паставілі да сцяны, рукі павінны былі ляжаць на сцяне — далонямі да праходу, галава апушчаная ўніз, ногі шырока расстаўленыя, а мы павінны былі маўчаць — размаўляць паміж сабой было нельга. Было вельмі халодна, я быў толькі ў тонкай байцы і ў шлёпанцах, бо іншага абутку не было. Мне не давалі прадукты і адзенне, а ў ІЧУ ў нас забралі шкарпэткі і абутак. У кабінет нас выклікалі па адным — трэба было зайсці і прадставіцца. Фатаграфаваў мужчына гадоў 45 прыкладна. Мне было вельмі халодна, і калі ён даў мне таблічку(шыльду) з маімі данымі, то яна ўпала з рук, а я ўсміхнуўся. Тады ён пачаў крычаць: "Ты што, у ШІЗА захацеў?" Але далей збіраў літары і лічбы, а я адказаў яму: "Мне халодна, паглядзіце, як я апрануты!" Я тады хваляваўся, тым больш, пасля прэс-хаты і думаў, што гэта далей будзе так працягвацца і як усё гэта вытрымаць... Паўсюль было вельмі цмянае святло, ціснулі і псіхалагічна размовы, абразы, крыкі... Маральна вельмі цяжка было!
3. Калі я гляджу на гэты фотаздымак, то адразу ўспаміны, хваляванне, усе цяжкія моманты перажытыя ў турме, а таксама дзень майго вызвалення. Сам сабе думаю: "Робяць фотаздымкі, выглядаю, як бандыт ці рэцэдывіст... Няўжо яны мяне такім бачаць?" Гэты фатаздымак, на мой погляд, паказвае, што я "экстрэміст". Узгадваю усе моманты, перажытыя ў той час і тое, што нам казалі, што мы не людзі, а зэкі і здраднікі.
4. Гэтую спраўку аб вызваленні буду захоўваць усё жыццё як напамін. Ён нагадвае, колькі я ўсяго зрабіў у перыяд з 2020 года. І я ганаруся, што я "экстрэміст", заўсёды кажу: "Мама, я эстрэміст".
Гісторыя пераследу
CC-BY 4.0 Human Rights Center "Viasna"