асуджаны за журналісцкую дзейнасць да 2 гадоў калоніі паводле арт. 342 КК, вызвалены 17 лютага 2023 года з івацэвіцкай калоніі № 22
1. Гэта фотаздымак, з якім я адхадзіў усё сваё зняволенне на "Воўчых норах".
2. У мяне была пазіцыя, што я нават на фотаздымку буду ўсміхацца. Гэта такая мая пазіцыя. Калі ты прыязджаеш на "каранцін", то цябе фатаграфуюць на біркі на звычайную мыльніцу. Старэйшы днявальны "каранціну" — гэта ж такі вязень, але ён сочыць за тым, каб на "каранціне" быў парадак. Ты становішся каля будынку, у якім жылі — каля сцяны з кірпіча — і ён цябе фоткае. Для мяне было вельмі прынцыпова, каб я на гэтым фотаздымку ўсміхаўся. Усе былі такія сур'ёзныя, а я — наадварот. У мяне ўсе спачатку запытвалі, чаму я ўсміхаюсь, калі глядзелі на гэтую бірку.
3. Прыкольна. Я вельмі не падобны на сябе. У мяне на СІЗА была цікавая гісторыя. Мы дасталі праграмку "Крумкачоў", на якой я таксама быў пасля свайго першага забітага гала — я там быў вельмі прыгожы. Адзін хлопец, якому сядзець яшчэ гадоў 10, не вельмі інтэлектуальны і глыбокі, так бы мовіць, паглядзеў на гэтую фотку і сказаў: "Нічога сабе цябе жыццё патрапала!" Гэта было вельмі смешна. Цяпер, калі я ўжо амаль год правёў на волі, я стаў падобны на сябе. А гэты чалавек з фотаздымка наўрад ці на мяне падобны.
4. Гэта частка маёй гісторыі і жыцця. Будзе цікава паказаць сваім дзецям і гаварыць: "Ваш бацька сядзеў за вашую свабоду!" Вельмі хочацца, каб гэта было ў Беларусі, а не ў замежжы.
Гісторыя пераследу
CC-BY 4.0 Human Rights Center "Viasna"