асуджаны за ютуб-блог "Народны рэпарцёр" да 3 гадоў калоніі паводле арт. 368 і 342 КК, вызвалены 17 снежня 2022 г. з магілёўскай турмы № 4
Што гэта за фотаздымак?
1. Гэта фота са спраўкі аб вызваленні.
Як рабіўся гэты фотаздымак: што Вы адчувалі, у якіх умовах ладзілася фотаздымка, што адбывалася побач і хто фатаграфаваў?
2. Фота рабілі ў душавой магілёўскай турмы строгага рэжыму № 4. Раніцай зайшлі канваіры, вывелі, сфатаграфавалі. Я пісаў заяву на пашпарт — там такая ж фатаграфія. Фатаграфаваў маёр Рабінкін, на той момант быў начальнік атрада, а цяпер ужо іншы.
Што Вы адчуваеце і ўзгадваеце цяпер, калі глядзіце на гэтае фота?
3. Нічога, ніякіх эмоцый.
Што гэты фотаздымак значыць для Вас і ці будзеце захоўваць яго?
4. Нічога не значыць, ляжыць, як адзіны доказ, што я там наогул быў.