асуджаны да 2,5 гады калоніі за патасоўку з амапаўцамі на "Маршы справядлівасці" паводле арт. 363 КК, вызвалены 15 лютага 2023 г. з віцебскай калоніі № 3
Што гэта за фотаздымак?
1. Гэта фота з жоўтай "экстрэмісцкай" біркі, зробленай у ПК-3 ("Віцьба")
Як рабіўся гэты фотаздымак: што Вы адчувалі, у якіх умовах ладзілася фотаздымка, што адбывалася побач і хто фатаграфаваў?
2. На атрадзе "каранцін" у красавіку 2021-га, нас па аднаму ставілі каля сцяны, і фатаграфавалі з успышкай. Пасля СІЗА, ад недахопу света, мае вочы былі зусім непрызвычаяны да такога стрэса.
Што Вы адчуваеце і ўзгадваеце цяпер, калі глядзіце на гэтае фота?
3. Што па гэтаму фатаздымку мяне відавочна не змогуць апазнаць ды знайсці, бо яны ўсе на адзін твар.
Што гэты фотаздымак значыць для Вас і ці будзеце захоўваць яго?
4. Экспанат для музея рэпрэсій. Захоўваю яго ў лічбавым выглядзе, бо сама бірка засталася ў Беларусі — не ведаю нават, ці знайшлі і забралі яе падчас ператрусу, што быў ужо пасля майго ад'езду.