Анатоль Пугач

асуджаны за пост відэазапісу ў сацсетках да 1 года калоніі паводле арт. 368 КК, вызвалены 23 кастрычніка 2023 г. з наваполацкай калоніі № 1

Што гэта за фотаздымак?

1. Фотаздымак з калоніі для нагруднай біркі.

Як рабіўся гэты фотаздымак: што Вы адчувалі, у якіх умовах ладзілася фотаздымка, што адбывалася побач і хто фатаграфаваў?

2. Да нас на "каранцін" прыйшла жанчына фатографка і фатаграфавала асаблівыя прыкметы (шнары, татуіроўкі і г.д). У сувязі ў мяне з вялікай колькасцю татуіровак, у нас з ёй склалася больш-менш прыемная і жартаўлівая размова, яна падняла мне настрой.

Што Вы адчуваеце і ўзгадваеце цяпер, калі глядзіце на гэтае фота?

3. Дасягненне ў жыцці, не самае лепшае але ўсё ж дасягненне. Ніякага сораму, толькі гонар.

Што гэты фотаздымак значыць для Вас і ці будзеце захоўваць яго?

4. Гэта мой другі спецыфічны пашпарт грамадзяніна Беларусі.

Гісторыя пераследу

Хачу паўдзельнічаць

Каб далучыцца да праекта, запоўніце і адпраўце форму. А мы дададзім ваш магшот на сайт.