Арцём Задруцкі

асуджаны па "справе Зельцэра" да 3 гадоў калоніі паводле арт. 342, 369, 130 КК, вызвалены 30 снежня 2023 г. з наваполацкай калоніі № 1

Што гэта за фотаздымак?

1. Гэта фотаздымак пры маім прыбыцці ў калонію пасля 18 месяцаў СІЗА.

Як рабіўся гэты фотаздымак: што Вы адчувалі, у якіх умовах ладзілася фотаздымка, што адбывалася побач і хто фатаграфаваў?

2. Фатаграфаваў фатограф калоніі № 1. Зладзілі два столікі і нацягнулі белую тканіну як фон. Фатаграфавалі ўсіх, хто прыехаў у калонію на працягу 2 тыдняў, па чарзе.

Што Вы адчуваеце і ўзгадваеце цяпер, калі глядзіце на гэтае фота?

3. Узгадваю ўсё, што адбывалася ў СІЗА і ПК.

Што гэты фотаздымак значыць для Вас і ці будзеце захоўваць яго?

4. Буду захоўваць, бо трэба паказаць, як выглядаюць людзі пасля сутыкнення з сістэмай без пачуцця і разумення чалавечнасці.

Гісторыя пераследу

Хачу паўдзельнічаць

Каб далучыцца да праекта, запоўніце і адпраўце форму. А мы дададзім ваш магшот на сайт.