асуджаны за ўдзел у Маршы да 2,5 гадоў калоніі паводле арт. 342 КК, вызвалены 6 студзеня 2023 г. з шклоўскай калоніі № 17
1. Гэта фота для асабістай справы і для спраўкі аб вызваленні з папраўчай калоніі № 17 г. Шклоў.
2. Аднойчы мяне выклікаў да сябе заўгас карантына і і загадаў ісці да сталовай, дзе ў гэты час мяне ўжо чакаў нейкі чалавек апрануты ў цывільнае. З ім разам быў нейкі афіцэр ў форме. Мне загадалі падыйсці да сцяны, на якой быў замацаваны белы фон і стаць да яго спіной. Для чагосьці рабілі некалькі фота анфас. Першае не задаволіла, відаць. Занадта суровы выглядаў мабыць меў, не ведаю. Усё адбывалася вельмі хутка, таму гэтае фота добра адлюстроўвае мой псіхалагічны стан. А менавіта: моцная прыгнечанасць ад бясконцага прэсінгу, няўпэўненасць ні ў чым, недавер да ўсіх, чаканне горшага і пастаянных правакацый з усіх бакоў.
3. Калі я гляджу на гэтае фота, то мне робіцца страшна і непрыемна ад магчымасці зноў узгадаць тое, што перажыў.
4. Не хачу захоўваць гэтае фота і лічу яго самых страшным у сваім жыцці. Таму захоўваць яго не буду.
Гісторыя пераследу
CC-BY 4.0 Human Rights Center "Viasna"