асуджаны за ўдзел у Маршы да 1,5 года калоніі паводле арт. 342 КК, вызвалены 20 ліпеня 2023 г. з віцебскай калоніі № 3
1. Гэта фота з маёй даведкі аб вызваленні з калоніі № 3.
2. Фота было зроблена ў "каранціне" ПК № 3 праз пару дзён, як я туды прыбыў. Яно было ў мяне на бірках, ложкі і прыложкавай тумбе, а таксама красавалася ў асабістай справе. Зрабілі яго на звычайную фотакамеру на белым фоне сцяны ў сталовай. Фота рабіў вязень, які працаваў у будынку адміністрацыі.
3. Цяпер я практычна нічога не адчуваю. Мабыць толькі тое, што вельмі дрэнна выглядаю на здымку.
4. Здымак служыць мне напамінам пра тое, што са мной адбылося.
Гісторыя пераследу
CC-BY 4.0 Human Rights Center "Viasna"