асуджаны за падзеі 14 ліпеня 2020 года да 4 гадоў калоніі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: 342, 364, 363, 435; вызвалены 25 сакавіка 2024 г. з жодзінскай турмы № 8
Што гэта за фотаздымак?
1. Фотаздымак зроблены, здаецца, 21-га красавіка 21-га года, у мой Дзень народзінаў, на які мяне якраз этапавалі ў калонію.
Як рабіўся гэты фотаздымак: што Вы адчувалі, у якіх умовах ладзілася фотаздымка, што адбывалася побач і хто фатаграфаваў?
2. Гэта быў мой першы дзень у калоніі і мой 21-ы Дзень народзінаў. Усіх зняволеных, прывезеных новым этапам, у "каранціне" адразу сфатаграфавалі. Падрабязнасці ўжо ня памятаю.
Што Вы адчуваеце і ўзгадваеце цяпер, калі глядзіце на гэтае фота?
3. Я падобны там на злога зэка...
Што гэты фотаздымак значыць для Вас і ці будзеце захоўваць яго?