асуджаны за каментар пра Лукашэнку да 2 гадоў калоніі паводле арт. 368 КК, вызвалены 18 снежня 2023 г. з магілёўскай калоніі № 15
1. Гэта фатаграфія зробленая за месяц да вызвалення [лістапад 2023 г.].
2. Для сябе я вызначыў яшчэ за паўгода да гэтага фотаздымка, калі фатаграфавалі для пашпарта, які мне мянялі ў калоніі, што на тым фотаздымку і ўсіх наступных у калоніі буду ўсміхацца. Ну і вось — і на пашпарце, хоць і выбралі тады фотаздымак, на якім я максімальна не ўсміхаюся, зроблены, напэўна, першым, калі я яшчэ не паспеў цалкам ўсмешку нацягнуць. А вось на гэтым фота паспеў! Але гэтая ўсмешка не ад радасці хуткага вызвалення, бо ўвесь час стараўся трымаць у галаве, што ўсё гэта можа працягнуцца, каб у такім выпадку не было моцнага ўзрушэння. Ды і пасля вызвалення, знаходзячыся ў Беларусі, гэтую думку не адпускаў...
3. Эмацыйна, напэўна, цяпер амаль нічога не адчуваю, бо гэтая ўсмешка на злосць ім. Паказаць: ды рабіце што хочаце, я ўсё роўна буду ўсміхацца!
4. Захоўваць буду, вядома. Для мяне гэтая даведка як дыплом аб вышэйшай адукацыі ці як пасведчанне майстра спорту. Для мяне яна своеасаблівае прызнанне заслуг у маёй — ужо не спартыўнай — барацьбе.
Гісторыя пераследу
CC-BY 4.0 Human Rights Center "Viasna"