асуджаны за ўдзел у Маршы да 3 гадоў "хатняй хіміі" паводле арт. 342 КК, адпушчаны 1 лістапада 2022 г. з СІЗА-1 да суда
1. Гэта фатаграфія аб маім вызваленні з СІЗА — момант, калі я стаў вальней фізічна, але стаў зняволеным у сябе ў галаве.
2. Не хачу ісці па стандартным сцэнары. Узгадаю толькі гісторыю, што ідучы па калідорах СІЗА, я адзін з нямногіх людзей, хто прайшоў гэты шлях на свабоду. Праверкі, ператрус, выдача рэчаў і запаветны КПП, на якім я паказваў даведку і паказваў, што гэта я.
3. Я чакаю хутчэйшай сустрэчы з бацькам [палітзняволеным Мікалаем Куляшовым], і гэтая рэч служыць мне апошнім напамінам аб нашай апошняй сустрэчы.
Я лічу важным захаваць яе, як нейкі матэрыяльны напамін.
Гісторыя пераследу
CC-BY 4.0 Human Rights Center "Viasna"