асуджаны за валанцёрства ў штабе Бабарыкі да 2 гадоў "хіміі" паводле арт. 342 КК, вызвалены 21 траўня 2022 г. з камянецкага ПУАТ № 45
1. Гэта класічны фотаздымак па вызваленні — паперкі, з якой ты павінен вызваліцца і стаць на ўлік у РУУС, таму што ўсіх, хто вызваліўся, ставяць на прафілактычны ўлік. З палітычнымі, зразумела, гэта больш жорстка адбываецца.
2. Гэта было ў кабінеце ў опера ў ПУАТ. Ён звычайна рыхтуе гэтыя дакументы. Становішся каля сцяны, а ён цябе фоткае.
3. Я проста адчуваў, што хутка звалю адтуль. Гэта ў любым выпадку вялікая радасць. На гэтым фота я паголены, але ў жыцці я заўсёды няголены хаджу. І там зусім іншая асоба. Калі я гляджу на гэтае фота, то ўспамінаю той жудасны перыяд. Ён быў жахлівым не толькі таму што я быў на" хіміі", а яшчэ таму што ў мяне былі жудасна складаныя адносіны з жонкай, якія сканчваліся.
4. Гэта фота я не хачу захоўваць. У мяне ёсць іншыя матэрыялы. Ды і фота я ў РУУС аддаў — у мяне яго няма. І нават тыя фотаздымкі з "хіміі", якія ёсць у мяне, я не вельмі люблю пераглядаць.
Гісторыя пераследу
CC-BY 4.0 Human Rights Center "Viasna"