асуджаны па "справе байкераў" да 3 гадоў калоніі паводле арт. 364 КК, вызвалены 24 чэрвеня 2023 г. з віцебскай калоніі № 3
1. Фота зрабілі яшчэ на "каранціне" — на наступны дзень пасля таго, як пастрыглі. Усіх 18 чалавек вывелі ў агульны калідор — ставілі да сценкі і фатаграфавалі.
2. Фатаграфаваў зэк на старэнькую лічбавую "мыльніцу". Справа была летам — у сярэдзіне ліпеня — і было горача. Мы ўсе тоўпіліся ў сініх робах, зробленых з "шкляной" сінтэтыкі. Мы так іх і называлі — "сцякляшкі". Распранацца было нельга, нават верхні гузік не расшпільвалі.
3. Гэты фотаздымак суправаджаў мяне ўсе, што засталіся ў калоніі, два года. Гэтую фатаграфію я разглядаў пяць дзён у тыдзень у распранальні прамзоны. Гэтую фатаграфію я бачыў, калі апранаў кліфт або целагрэйку, але больш уважліва за ўсё я разглядаў яе, калі сядзеў у ШІЗА. Я размаўляў з гэтым Мікітам і прымушаў трымацца.
Гісторыя пераследу
CC-BY 4.0 Human Rights Center "Viasna"