асуджаны па "справе карагодаў" да 2 гадоў "хіміі" паводле арт. 342 КК, але ў працэсе замянілі на калонію, вызвалены 17 снежня 2022 г. з магілёўскай калоніі № 15
Што гэта за фотаздымак?
1. Гэта фота са спраўка аб вызваленні, зробленае ў лістападзе 2022 года ў калоніі.
Як рабіўся гэты фотаздымак: што Вы адчувалі, у якіх умовах ладзілася фотаздымка, што адбывалася побач і хто фатаграфаваў?
2. Выклікалі, напэўна, за месяц да вызваленьня у клуб і там фатограф з зэкаў, што працуюць на кампутарах, зрабіў фотаздымак. Я толькі цяпер узгадаў, у якіх варунках рабіўся здымак. А так і запамятаў, бо шмат больш важных падзей...
Што Вы адчуваеце і ўзгадваеце цяпер, калі глядзіце на гэтае фота?
3. Гляджу на здымак і думаю, што з такім тварам можна было тады амаль без грыма сыграць ролю "злодзея ў законе"...