асуджаны па справе "музыкаў Irdorath" да 1,5 года калоніі паводле арт. 342 КК, вызвалены 11 кастрычніка 2022 г. з віцебскай калоніі № 3
Што гэта за фотаздымак?
1. Гэта фотаздымак з даведкі аб вызваленні.
Як рабіўся гэты фотаздымак: што Вы адчувалі, у якіх умовах ладзілася фотаздымка, што адбывалася побач і хто фатаграфаваў?
2. Фатаграфавалі, калі заехаў на "каранцін" у "Віцьбу". Далі форму і адразу сфоткалі — не паспеў заўважыць нават. Гэта было можа ў корпусе лазні.
Што Вы адчуваеце і ўзгадваеце цяпер, калі глядзіце на гэтае фота?
3. На такіх фота ўсе выглядаюць жудасна — гэта нармальная справа. Ну і рэальнасць там такая ж — чорна-белая на шэрым фоне. Шмат каго не пазнаю без формы і такой лаканічнай фрызуры.
Што гэты фотаздымак значыць для Вас і ці будзеце захоўваць яго?