Руслан Акостка

асуджаны за "супраціў" пры затрыманні да 3 гадоў калоніі паводле арт. 363 КК, а потым яшчэ на год зняволення паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы), вызвалены 24 ліпеня 2024 г. з горацкай калоніі № 9.

Што гэта за фотаздымак?

1. Гэта фотаздымак з ПК № 9 у Горках.

Як рабіўся гэты фотаздымак: што Вы адчувалі, у якіх умовах ладзілася фотаздымка, што адбывалася побач і хто фатаграфаваў?

2. Фатаграфаваў рэжымны супрацоўнік, фотаздымка адбывалася ў каранціне, я адчуваў горыч.

Што Вы адчуваеце і ўзгадваеце цяпер, калі глядзіце на гэтае фота?

3. Узгадваю ўсё, што адбываецца ў краіне, адчуваю беззаконне.

Што гэты фотаздымак значыць для Вас і ці будзеце захоўваць яго?

4. Фота азначае, што ў супер-краіне не ўсё так, як кажуць па тэлевізары. Захоўваць не буду.

Гісторыя пераследу

Хачу паўдзельнічаць

Каб далучыцца да праекта, запоўніце і адпраўце форму. А мы дададзім ваш магшот на сайт.