Уладзімір Ланкевіч

асуджаны па "чыгуначнай справе" да 3 гадоў калоніі паводле арт. 309 КК, вызвалены 22 жніўня 2023 г. з віцебскай калоніі № 3

Што гэта за фотаздымак?

1. Фотаздымак з даведкі аб вызваленні.

Як рабіўся гэты фотаздымак: што Вы адчувалі, у якіх умовах ладзілася фотаздымка, што адбывалася побач і хто фатаграфаваў?

2. Фатаграфавалі на "каранціне" ў калоніі. Фатограф быў зняволены калоніі. Побач знаходзіліся хлопцы з майго каранціну.

Што Вы адчуваеце і ўзгадваеце цяпер, калі глядзіце на гэтае фота?

3. Асаблівых пачуццяў фатаграфія не выклікае, толькі сумуеш аб страчаным часу і момантах. Але таксама фота нагадвае пра астатніх хлопцаў, якія яшчэ адбываюць тэрмін і знаходзяцца ў закладніках у рэжыму.

Што гэты фотаздымак значыць для Вас і ці будзеце захоўваць яго?

4. Фота нагадвае тое, што забрала ў мяне дзейная ўлада. Фатаграфію захаваю, як памяць пра тыя рэпрэсіі, якія ахапілі краіну ў 2020 годзе і закранулі маю сям'ю і мяне.

Гісторыя пераследу

Хачу паўдзельнічаць

Каб далучыцца да праекта, запоўніце і адпраўце форму. А мы дададзім ваш магшот на сайт.