адразу змешчаны ў ЛТП, а потым асуджаны за каментар пра Лукашэнку да 1,5 гады калоніі паводле арт. 368 КК, вызвалены 17 снежня 2022 г. з бабруйскай калоніі № 2. Фота 2
1. Зроблена на "каранціне" адразу пасля таго, як я прыбыў у папраўчую калонію ў Бабруйску.
2. Усіх паставілі ў чаргу, і мы адзін за адным заходзілі на фотасесію. Нас пераапранулі ў турэмную робу, з якой мы не расставаліся ўжо да канца тэрміну. Фатаграфію рабіў зняволены на фотаапарат Nikon. Менавіта гэтая фатаграфія застаецца з табой на доўгія гады — яна прысутнічае на ўсіх бірках на вопратцы, на тваім спальным месцы і тумбачцы. Таксама яна ўклейваецца ў даведку аб вызваленні.
3. Па большай частцы тугу. Тугу, па тых людзях, якія працягваюць там знаходзіцца. У канцы снежня 2023 года быў год, як я вызваліўся з калоніі, але там працягваюць знаходзіцца людзі, з якімі я кантактаваў. Жахаюць тэрміны, якія ім далі — 9, 12, 15 гадоў. За гэтыя тры гады сітуацыя так і не змянілася, і гэтым людзям давядзецца сядзець, няхай не ўсе тэрміны, але большую іх частку. Для мяне гэтыя два гады зняволення бясследна не прайшлі — яны адбіліся не толькі на фізічным, але і на псіхалагічным стане. І я разумею, што тыя людзі выйдуць, і яны ўжо не будуць тымі самымі людзьмі, з якімі я калісьці піў гарбату ці каву. Яны вельмі моцна зменяцца. Гэта выклікае тугу і адчай.
4. Фотаздымкі я захоўваю. І зраблю ўсё, каб яны засталіся са мной да канца маіх дзён. Лічу, што я з'яўляюся часткай пратэсту 2020 года. Ён адназначна ўвайшоў у гісторыю, а значыць я маленькая яе частка. Гэтыя здымкі доказы таго, што адбываецца ў нас і па сённяшні дзень, на жаль. Я захоўваю іх не толькі для сябе, але і для сваіх дзяцей. Падобныя дакументы, якія яны могуць узяць у рукі, будуць з'яўляцца сведчаннем пра тое, што я прайшоў лукашэнкаўскія лагеры ў Беларусі накшталт сталінскіх. Можа яны сваім дзецям пра дзядулю будуць распавядаць. Лічу важным захаваць фота і для сябе, і для наступных пакаленняў.
Гісторыя пераследу
CC-BY 4.0 Human Rights Center "Viasna"