асуджана да 2,5 гады калоніі па "справе студэнтаў" паводле арт. 342 КК, вызвалена 30 лістапада 2022 г. з гомельскай калоніі № 4
1. Гэта фота, якое было ў мяне на жоўта бірцы ў калоніі.
2. Калі яно рабілася, я адчувала сябе стомленай, таму што гэта быў дзень этапа — мы прыехалі ў калонію. Там усякія рэжымныя мерапрыемствы былі праведзеныя, і гэта ўжо быў вечар. Паклікалі нас па чарзе ў іншую секцыю і фоткалі. Хто фатаграфаваў — не памятаю. Гэта ўсё было вельмі хутка.
3. Думаю (і думала ў калоніі), што зусім нядрэнна атрымалася, негледзячы на абставіны)))) А то хадзіць з перакошаным тварам на бірцы ўвесь тэрмін, было б неяк не вельмі)))) Адчуваю і адчувала, што калі-небудзь усё будзе добра.
4. Канешне, буду захоўваць! Шкада, што бірку не давялося вынесці — там фотка каляровая была. Здымак адлюстроўвае адзін з этапаў, хай і не самых вясёлых, але майго жыцця.
Гісторыя пераследу
CC-BY 4.0 Human Rights Center "Viasna"