Ягор Яўстратаў

асуджаны за акцыю па псаванні машыны міліцыянты, спланаванай самімі ж сілавікамі, паводле арт. 339 прызначана 2 гады і 3 месяцы калоніі, вызвалены  30 жніўня 2023 года з магілёўскай турмы № 4

Што гэта за фотаздымак?

1. Фота з даведкі аб вызваленні з турмы № 4. Біркі, якія прышываліся да робы, я выкінуў.

Як рабіўся гэты фотаздымак: што Вы адчувалі, у якіх умовах ладзілася фотаздымка, што адбывалася побач і хто фатаграфаваў?

2. Гэта была далёка не першая фатаграфія, якую я рабіў на зоне. Да гэтага часу я ўжо не ўспрымаў гэта як нешта асаблівае, ніякіх пачуццяў не адчуваў. Проста чарговая працэдура на пару хвілін. Зрабіў — і забыўся.

Што Вы адчуваеце і ўзгадваеце цяпер, калі глядзіце на гэтае фота?

3. На гэтым фотаздымку складана сябе пазнаць. Прычым гэта яшчэ і не самая дрэнная фатаграфія з тых, якія рабіліся на зоне. Наогул вельмі цяжка пазнаць чалавека па зонаўскай фатаграфіі. Яны ўсе атрымліваюцца жудаснымі. Нібы існуе нейкі адмысловы фільтр, які выцягвае з фатаграфіі ўсе эмоцыі і фарбы, усе на іх хмурныя, знясіленыя, азлобленыя.

Што гэты фотаздымак значыць для Вас і ці будзеце захоўваць яго?

4. Пасля вызвалення я вынес з сабой некалькі бірак, яны доўга ляжалі ў мяне на пісьмовым стале. Думаў пакінуць сабе гэтыя артэфакты на памяць пра не самы лепшы этап у маім жыцці. Але за два месяцы я так і не ўзяў з ні разу ў рукі. Ці патрэбна наогул такая памяць? Рабіў чарговую ўборку ў пакоі — выкінуў і гэтыя біркі.

Гісторыя пераследу

Хачу паўдзельнічаць

Каб далучыцца да праекта, запоўніце і адпраўце форму. А мы дададзім ваш магшот на сайт.