асуджаны па "справе Ціханоўскага" да 2 гадоў калоніі паводле арт. 342 КК, вызвалены 21 кастрычніка 2021 г. з віцебскай калоніі № 3
1. Гэтае фота зроблена ахоўнікамі падчас майго прывозу ў гарадзенскую турму — тамака павіны былі праходіць суды, якія цягнуліся паўгады.
2. Перад гэтым я прасядзеў у невялікім пакоі з лаўкай утрох без анічога на працягу васьмі гадзін пасля прывозу з мінскага СІЗА-1, таму на фота я троху стомлены і сонны. Ахоўніца турмы мяне адразу адзначыла па майму выгляду, што я палітычны.
3. Хоць фота зроблена амаль тры гады таму, цяпер я адчуваю нібыта я толькі што сядзеў на тым крэсле з гэтай таблічкай. Але праз тое, што фота вельмі дрэннай якасці — нават не на фотапаперы — ёсць разуменне, што ў сістэме вельмі благія ўмовы дакументавання, як 100 год таму.
4. Для мяне гэтае фота ўспамін аб тым, што ўсё зроблена недарма й я буду яго захоўваць для сваіх нашчадкаў.
Гісторыя пераследу
CC-BY 4.0 Human Rights Center "Viasna"