"Станавіся да сцяны — мы цябе сфатаграфуем!"

Магшоты палітвязняў

Фота пад арыштам — асобны кірунак фотаздымкі. Для міліцэйскай фотаздымкі існуе неафіцыйны тэрмін — mug shot ці магшот. З 2020 года праз такую "фотасесію" прайшлі сотні тысяч беларусаў і беларусак, затрыманых па палітычных прычынах: у РУУСах, СІЗА, калоніях. Але атрымаць на "памяць" ад дзяржавы такі фотаздымак могуць толькі былыя зняволеныя па крымінальных артыкулах па вызваленні з месцаў няволі. І тое — не ўсе. У некаторых палітзняволеных гэта адзіны фотаздымак за два-тры гады жыцця. Мы запыталі ў амаль 60 былых палітзняволеных такі фотаздымак — ён быў толькі ў паловы з іх. Праз экстраную эвакуацыю з Беларусі пасля зняволення (часам нелегальны пераход мяжы) ці праз тое, што ў СІЗА не выдалі спраўку аб вызваленні ў некаторых былых палітзняволеных няма магшотаў. У многіх яны засталіся толькі ў асабістых справах і доступ да іх будзе магчымы пры адкрыцці архіваў у будучыні.

У 30 экс-палітзняволеных захаваліся магшоты рознай якасці. Гэта фотаздымкі са справак аб вызваленні і "жоўтых бірак", якія рабіліся ў калоніях, следчых ізалятарах, на "хіміях" і нават лячэбна-працоўным прафілакторыі (ЛПП). Былых палітвязняў мы папрасілі адказаць на адныя і тыя ж пытанні наконт магшотаў.

1) Што гэта за фотаздымак?
2) Як ён рабіўся: што Вы адчувалі, у якіх умовах ладзілася фотаздымка, што адбывалася побач і хто фатаграфаваў?
3) Што Вы адчуваеце і ўзгадваеце цяпер, калі глядзіце на гэтае фота?
4) Што гэты фотаздымак значыць для Вас і ці будзеце захоўваць яго?

Вось, што з гэтага атрымалася.

Асобы

Алана Гебрэмарыям

Аляксандр Івулін

Алена Лысковіч

Аляксандр Бабко

Кася Будзько

Віталь Жук